![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Байкоў Мікола (1889-?), літаратуразнавец, лінгвіст, педагог. Нарадзіўся ў 1889 г. у г. Бежацк Цвярской вобл. З 1913 г. выкладаў у навучальных установах у Беларусі. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 г. арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай турме. Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|