Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мсціславец Пётар, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і гравёр 17 ст. Нарадзіўся ў Мсціславе. Адукацыю атрымаў у Пустынскім або Тупічаўскім праваслаўных манастырах. З друкаванай кнігай і друкарскай справай пазнаёміўся ў Беларусі, дзе раней працаваў і выдаваў кнігі беларускі гуманіст і першадрукар Ф.Скарына. У Маскве апынуўся дзякуючы сталым сувязям Мсціслава з Масквой. Тут па даручэнні цара і мітрапаліта І.Фёдараў і Мсціславец стварылі друкарню, у якой была выдадзена першая ў Расейскай дзяржаве дакладна датаваная кніга «Апостал» (1564) на царкоўнаславянскай мове ў расейскай рэдакцыі. У 1565 з іх друкарні выйшла кніга «Часоўнік», якая выкарыстоўвалася для навучання чалавека ў духу хрысціянскай маралі. Неспрыяльныя ўмовы вымусілі Мсціслаўца і Фёдарава пакінуць Маскву і шукаць прытулку ў Беларусі. Запрошаныя гетманам Вялікага Княства Літоўскага, яны стварылі ў мястэчку Заблудаў друкарню, дзе выдалі «Евангелле вучыцельнае» (1569), якое павінна было «рассеваць духоўныя семена» сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі. Потым Мсціславец працаваў у віленскай друкарні Мамонічаў і выдаў «Псалтыр» (1576), «Часоўнік». Іншых звестак пра яго жыццё і дзейнасць не захавалася. Выданні Мсціслаўца аказалі значны ўплыў на кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яны распаўсюджваліся ў Беларусі, Украіне, Маскоўскай Русі і адыгралі вялікую ролю ў развіцці асветы.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021