Вірус тытунёвай мазаікі (ВТМ), просты ніткападобны вірус, які змяшчае інфекцыйную РНК. Выклікае мазаічную хваробу тытуню. Адкрыты Д.І.Іваноўскім (1892). Стандартная мадэль вірусалагічных, генетычных і малекулярна-біялагічных даследаванняў.