Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вірусы гепатыту C (HCV), вірус у культуры не выдзелены. У пашкоджаных клетках печані выяўляюцца вірусападобныя часцінкі дыяметрам 30-60 нм, якія, мабыць, з'яўляюцца вірыёнам віруса. Геном прадстаўлены аднанітачнай пазітыўнай РНК. Устаноўлены структурныя (C і E) і функцыянальныя бялкі. Папярэдне аднесены да флавівірусаў. Для лабараторных жывёл не патагенны. Выклікае гепатыт С, адну з формаў парэнтэральнага (трансфузійнага) гепатыту (ранейшая назва гепатыт ні A ні B). Заражэнне адбываецца пры пераліванні крыві і іншых медыцынскіх умяшаннях. Працякае ў лёгкай, вострай і цяжкай хранічнай формах. У тых, хто перанёс хранічную форму, магчыма развіццё цырозу і першаснага раку печані. Для дыягностыкі ёсць імунаферментная сістэма (анты-НСV).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008