Вірусы ліхаманкі Дэнге, флавівірусы, якія выклікаюць у чалавека цяжкую гемарагічную ліхаманку. Выдзяляюць пяць серавараў. Серавар 2-га тыпу выклікае буйныя эпідэмічныя ўспышкі хваробы сярод насельніцтва трапічных і субтрапічных краін. Перадаецца праз камароў.