Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Генетыка вірусаў, генетычны апарат вірусаў, прадстаўлены адной з чатырох малекул НК: адна- і двухнітачнай РНК, адна- і двухнітачнай ДНК. Большасць вірусаў мае адзін суцэльны або фрагментарны геном лінейнай ці замкнёнай формы. Рэтравірусы маюць два ідэнтычныя па складзе геномы. Геном змяшчае ад 3 да 150 генаў. Акрамя таго, у ім ёсць паслядоўнасці, якія не нясуць генетычнай інфармацыі. Гены падзяляюцца на структурныя, якія кадуюць сінтэз бялкоў, што ўваходзяць у склад вірыёна, і функцыянальныя, рэгуляторныя, якія змяняюць метабалізм клеткі-гаспадара і рэгулююць хуткасць рэпрадукцыі віруса. Аднанітачныя геномы маюць дзве палярнасці: пазітыўную, або станоўчую, - калі НК адначасова служыць матрыцай для сінтэзу новых генаў і іРНК, і негатыўную, або адмоўную, якая выконвае толькі функцыю матрыцы. Вірусы могуць павялічваць шчыльнасць генетычнай інфармацыі шляхам: 1) двухразовага счытвання інфармацыі з малекулы іРНК; 2) зруху рамкі счытвання; 3) сплайсінгу; 4) транскрыпцыі з паперакрываных абласцей НК. Геном вірусаў схільны да зменлівасці шляхам мутацый, рэкамбінацый, негенетычных узаемадзеянняў (гл. зменлівасць вірусаў).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008