Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гепатыт B, інфекцыйнае захворванне з пераважным паражэннем печані і ятрагенным механізмам перадачы, якое выклікаецца гепаднавірусамі. Захворванне развіваецца праз 3-6 месяцаў пасля заражэння. Клінічная карціна вызначаецца пашкоджаннем гепатацытаў, у якіх адбываецца размнажэнне віруса па інтэгральным спосабе. Захворванне працякае цяжка, з гарачкай, інтаксікацыяй, жаўтухай; часта пераходзіць у хранічную форму і працяглае носьбіцтва HBs-антыгену, дае высокую лятальнасць, звычайна звязаную з развіццём вострай дыстрафіі печані. Можа прывесці да развіцця першаснага раку печані. У працэсе захворвання ў большасці людзей фармуецца актыўны T-клетачны і гумаральны імунітэт. Этыялагічная дыягностыка заключаецца ў выяўленні антыгенаў узбуджальніка і антыцел супраць іх у крыві хворых і носьбітаў у РПГА, ІФА і імунапрэцыпітацыі ў агары.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008