Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Зменлівасць вірусаў, змяненне фенатыпу або генатыпу вірусаў. Асаблівасцю фенатыповай зменлівасці вірусаў з'яўляецца яе сувязь з уключэннем у склад суперкапсіду ліпа- і глікапратэідаў гаспадара. Мутацыйны працэс у вірусаў носіць спантанны і індуцыраваны характар, ён працякае з высокай частатой (асабліва ў вірусаў з РНК-геномам), ахоплівае многія прыметы. Генетычныя рэкамбінацыі адбываюцца ў працэсе змешанай інфекцыі клеткі-гаспадара. Яны ўзнікаюць у выніку фізічнай інтэграцыі частак розных вірусных геномаў (генетычная рэкамбінацыя, пераразмеркаванне, рэактывацыя, гетэраплаідыя) або часовага выкарыстання адным вірусам бялку, кадуемага другім вірусам (камплементацыя, фенатыповая зменлівасць).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008