Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Класіфікацыя вірусаў, вірусы вылучаны ў самастойнае царства Vira сумесна з вірусападобнымі арганізмамі - віроідамі і прыёнамі. Па стане на 1991 г. апісана 2430 самастойных вірусаў, падзеленых на 73 сямействы і групы. Большасць РНК-геномных вірусаў - паразітаў чалавека ўваходзяць у сямействы пікорна-, тога-, флаві-, карона-, парамікса-, ортамікса-, рэа-, рабда-, арэна- і рэтравірусаў. Сярод ДНК-геномных вірусаў у чалавека паразітуюць прадстаўнікі сямействаў парва-, папава-, адэна-, ірыда-, гепадна-, герпес- і поксвірусаў. Сямействы падзяляюцца на роды, роды - на віды, віды - на варыянты (тыпы). У некаторых групах выдзяляюць таксоны падсямействаў і падродаў. Правілы наменклатуры такія ж, як і ў біялагічнай сістэматыцы.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008