Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Культура клетак, клеткі якой-небудзь тканкі жывёл, якія маюць здольнасць расці ў выглядзе манаслоя ў штучных умовах на шкляной або пластмасавай паверхні, пакрытай спецыяльным пажыўным асяроддзем. Крыніцай культуры клетак з'яўляюцца свежаатрыманыя жывёльныя тканкі - першасныя культуры клетак; лабараторныя штамы клетак - перавівальныя культуры клетак. Лепшай здольнасцю да росту ў штучных умовах валодаюць эмбрыянальныя і пухлінныя клеткі. Дыплоідныя культуры клетак чалавека і малпаў пасіруюцца абмежаванай колькасцю разоў, таму іх часам называюць напаўперавівальнымі культурамі клетак. Этапы атрымання культуры клетак: здрабненне крыніцы; апрацоўка трыпсінам; вызваленне ад дэтрыту; стандартызацыя колькасці клетак, якія суспензіруюцца ў спажыўным асяроддзі з антыбіётыкамі; разліў у прабіркі або флаконы, у якіх клеткі асядаюць на сценкі ці дно і прыступаюць да размнажэння; кантроль за ўтварэннем манаслоя. Культуры клетак выкарыстоўваюць для выдзялення віруса з доследнага матэрыялу, накаплення віруснай суспензіі, вывучэння ўласцівасцей віруса.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008