Куру («рагочучая» смерць), эндэмічная для Новай Гвінеі павольная інфекцыя з групы падвострых спангіёзных энцэфалапатый. Выклікаецца прыёнам. Узнікае пры рытуальным паяданні мозгу загінуўшага ад гэтай хваробы чалавека. Характарызуецца атаксіяй і трэмарам з паступовым поўным развіццём рухальных парушэнняў, дызартрыяй і смерцю праз год пасля з'яўлення клінічных сімптомаў.