Поксвірусы, сямейства складаных ДНК-геномных вірусаў хрыбетных і бесхрыбетных жывёл. У падсямействе поксвірусаў хрыбетных выдзяляюць шэсць родаў, з якіх найбольшае значэнне мае род ортапоксвірусаў, які ўключае ўзбуджальнікаў натуральнай воспы, воспы буйвалаў, вярблюдаў, кароў, малпаў, эктрамеліі, а таксама вірус воспавакцыны, з якога рыхтуюць воспенны дэтрыт. Вірыёны поксвірусаў маюць авальную форму памерам 200-400 нм. Геном, прадстаўлены двухнітачнай гантэлепадобнай лінейнай ДНК, пакрыты двухслойным капсідам, паміж слаямі якога знаходзяцца бакавыя целы. Паверх нуклеакапсіду размешчана двухслойная ліпапратэідная абалонка з лейкападобнымі рэцэптарамі.

Паведаміць пра недакладнасьць