Прыёны, вірусападобныя арганізмы, якія выклікаюць у чалавека і жывёл павольныя інфекцыі. Маюць форму бялковых фібрыл даўжынёй 50-500 нм, таўшчынёй 4-6 нм. М. м. каля 30 кД. Не змяшчаюць НК, устойлівыя да пратэаз. Прымацаваны да клетачных мембран. Мяркуюць, што рэпрадукцыя прыёнаў адбываецца па няматрычным тыпе або з дапамогай генома клеткі-гаспадара.