Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Рэспіраторныя вірусы, шматлікая разнародная група вірусаў, месцам размнажэння якіх з'яўляюцца дыхальныя шляхі. Да рэспіраторных вірусаў адносяць ортаміксавірусы, параміксавірусы, рынавірусы. Рэспіраторныя шляхі чалавека таксама паражаюць рэа-, адэна-, герпес-, энтэра-, каронавірусы і вірус натуральнай воспы. Інфекцыі, якія выклікаюцца рэспіраторнымі вірусамі, маюць тэндэнцыю да эпідэмічнага распаўсюджвання, працякаюць бессімптомна або з клінікай, востра або хранічна, па ачаговым або генералізаваным тыпе. Да іх нярэдка далучаецца другасная бактэрыяльная або грыбковая інфекцыя (гл. ВРВІ).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008