Суперкапсід, знешняя абалонка складаных вірусаў. Размяшчаецца паверх капсіду. Складаецца з мембраннага бялку, аднаго-двух слаёў ліпідаў і пепласу. Пры апрацоўцы эфірам распадаецца. Выконвае функцыі абароны генома, прымацавання да ўспрымальнай клеткі і пранікнення ў цытаплазму. Вызначае многія ўласцівасці вірусаў (гемаглютынацыю, гемадсорбцыю, зліццё клетак, чуллівасць да пашкоджвальных фактараў і інш.).

Паведаміць пра недакладнасьць