абагуліць // абагульніць

Абагуліць. Зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім.
Абагуліць (звычайна пра што-н. канкрэтнае): маёмасць, зямлю, жывёлу і г.д.
Некалькі цікаўных гаспадароў стаялі збоку і пазіралі на Казлюка: яго не было дома, калі маці і Стасік амаль што першымі абагулілі сваю маёмасць. Р.Няхай.
Няправільна. Толькі чалавек можа рэалізаваць творчы працэс, вызначыць задачу, стратэгічныя прынцыпы, прааналізаваць і абагуліць (трэба: абагульніць) вынікі работы машыны. Полымя.

Абагульніць. Выразіць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі, з'явамі.
Абагульніць (звычайна пра што-н. абстрактнае): вопыт, думкі, назіранні і г.д.
Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскія вывады. К.Чорны.
Няправільна. Прапанова абагульніць (трэба: абагуліць) пасевы была прынята аднагалосна. М.Паслядовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць