Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

балотны // балоцісты

Балотны. Які мае адносіны да балота або жыве, расце на балоце.
Балотная: вада, вільгаць; расліна, птушка і г.д.
Стрэлы памалу аддаліліся ўправа, стрункае дзіганне куль гойсала там, над балотам, і напалоханае балотнае птаства разляталася ва ўсе бакі. В.Быкаў.
Няправільна. Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы - ён быў не лугавы, балотны (трэба: балоцісты), а палявы. П.Пестрак.

Балоцісты. Багаты на балоты; забалочаны, багністы.
Балоцісты: луг, бераг; балоцістая: мясцовасць, нізіна і г.д.
Той бераг быў балоцісты, заросшы асакой і чаротам. Р.Няхай.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008