баявіты // баявы

Баявіты. З баявым наступальным характарам, рашучы, настойлівы ў дзеяннях.
Паэзія Пятра Глебкі была вельмі гуманнай, чалавечнай, інтэрнацыянальнай і баявітай. А.Бялевіч.

Баявы.
1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою.
Сышліся сябры-партызаны згадаць баявыя гады. М.Смагаровіч.
2. перан. Разм. Бойкі, смелы.
Звеннявая па льну - баявая і гаваркая дзяўчына. Г.Шчарбатаў.

Паведаміць пра недакладнасьць