бойлер // бройлер

Бойлер. Апарат для падагрэву вады.
Пашыраныя водападагравальнікі паверхневага тыпу (бойлеры), у якіх цяпло перадаецца праз паверхню нагрэву трубчастых ці іншых элементаў. БелСЭ.

Бройлер.
1. Кураня, якое вырошчваецца на мяса.
У апошні час стала развівацца вытворчасць мясных куранят (бройлераў). Звязда.
2. Памяшканне, у якім вырошчваюць такіх куранят. Адразу з інкубатара куранят пераводзяць у бройлер. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць