Брындаць. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы.
Нічога не цікавіць гэтага чалавека, нічым ён не займаецца, брындае дзень пры дні - і ўвесь яго занятак.
Брынкаць. Разм.
1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць.
Брынкае ад ветру шыба ў акне.
2. на чым. Няўмела іграць на музычным інструменце.
Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. В.Хомчанка.