Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

важкасць // важнасць

Важкасць.
1. Уласцівасць чаго-н. мець вялікую вагу пры адносна невялікім аб'ёме; цяжкасць.
А лёд таўшчэрны, важкасць мае. Я.Колас.
2. перан. Значнасць, пераканаўчасць.
Большасць думак Багдановіча была ўвогуле першым словам, што клалася ў падваліну будучай навуковай гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, і тым большаю была іх важкасць. А.Лойка.

Важнасць.
1. Значнасць, вялікае значэнне.
Чым больш чалавек усведамляе свае ўчынкі, тым большую важнасць і адказнасць маюць яны для яго. І.Грамовіч.
2. Велічнасць, саліднасць; напышлівасць, ганарыстасць.
Колькі чыннасці, пагляньце, колькі важнасці ў хадзе! Туфлі рыпаюць пад глянцам: «Прэч з дарогі! Туз ідзе!» Н.Гілевіч.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008