Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

валасаты // валасісты // валасковы // валасны // валасяны

Валасаты. Пакрыты, аброслы валасамі.
Саскочыўшы з палацяў, ён стаяў ля пяколка і спакойна зашпільваў сарочку на сваіх шырокіх валасатых грудзях. А.Бажко.

Валасісты. Пакрыты валаскамі (звычайна пра расліны, насякомых).
Зязюля з'яўляецца вельмі карыснай птушкай - яна знішчае вялікую колькасць валасістых вусеняў - гэтых шкоднікаў сельскай гаспадаркі. Беларусь.

Валасковы. Тонкі, як волас; капілярны.
Валасковы праваднік. Валасковы капіляр.

Валасны. Які мае адносіны да воласці, служыць у воласці.
Валасны суд. Валасны пісар.

Валасяны. Які складаецца з валасоў; зроблены з валасоў.
Баласпай павесіў на крук валасяны аркан, прывязаў да нагі птушкі, выйшаў з хаты. П.Беразняк.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008