выставачны // выстаўлены // выстаўны
Выставачны. Які мае адносіны да выстаўкі. У выставачнай зале на стэндах і вітрынах прадстаўлены сотні перадавых калгасаў. Маладосць.
Выстаўлены. У розн. знач. Які выставілі. На змярканні на ўсіх дарогах будуць выстаўлены патрулі. Х.Жычка.
Выстаўны. Які можна выстаўляць; які вымаецца. Выстаўныя рамы.