вяртуха // вяртушка
Вяртуха. Разм. Непаседа; вяртлявая. Гэта малая такая ўжо вяртуха, што ні хвіліны не ўседзіць на месцы.
Вяртушка. Назва розных прадметаў, інструментаў, якія свабодна круцяцца. Пры ўваходзе ў парк замест каліткі стаяла вяртушка.