галаўны // галоўны

Галаўны.
1. Які мае адносіны да галавы.
Дадому ён прыйшоў разбіты, з галаўным болем. Хацелася легчы ў ложак, выклікаць лекара. І.Шамякін.
2. Які ідзе ўперадзе чаго-н.; перадавы.
Наперадзе, крокаў за трыста ад яго, ехалі тры коннікі - галаўныя дазорныя. М.Ткачоў.

Галоўны.
1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны.
Ужо вечарэла, калі галоўныя часці паказаліся на дарозе. М.Лынькоў.
2. Старшы па службоваму становішчу.
Алёна Зайчук была галоўным лекарам партызанскага атрада. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць