Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

галінасты // галіністы // галіновы // галянасты

Галінасты. З вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты.
Полымя то ўспыхне, то патухне і галінасты стары дуб то раптам выступае з цемені, то тоне ў ёй. М.Лупсякоў.

Галіністы. З вялікай колькасцю галін.
Галіністае дрэва.

Галіновы. Які мае адносіны да пэўнай галіны (навукі, вытворчасці і г.д.).
Галіновыя органы кіравання, за некаторымі выключэннямі, асталіся тыя ж самыя. Полымя.

Галянасты. З тонкімі доўгімі галёнкамі.
Так яны стаялі моўчкі адзін супраць аднаго - малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. І.Дуброўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008