Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

ганарлівы // ганарысты // ганаровы

Ганарлівы. Поўны гордасці, усведамлення сваёй важнасці, перавагі.
Хлопец ён быў, як і ўсе Альшэўскія, ганарлівы, але бязвольны. М.Ваданосаў.

Ганарысты. Пагардлівы, пыхлівы; фанабэрысты.
Багатым лішне Вінцэнты ніколі не быў, але ганарыстым быў заўсёды. К.Чорны.

Ганаровы.
1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.
На сцэне за сталом чынна размясціліся выкладчыкі ў бліскучых віцмундзірах і ганаровыя госці. С.Александровіч.
2. Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі.
Самая яго старэйшая дачка Сцепаніда працавала ўвесь час даяркай, і гэтай вясной ёй далі ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Я.Ермаловіч.
3. Выбраны ў знак высокай павагі, пашаны.
Потым выбралі ганаровы прэзідыум, і ўсе доўга пляскалі ў далоні. А.Асіпенка.
4. Які з'яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі.
У свята Перамогі ля помнікаў і абеліскаў нясуць ганаровую вахту перадавікі фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў. Полымя.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008