Гарбар. Работнік, які займаецца апрацоўкай і вырабам шкур.
Бацька Вользін быў гарбар, з сям'і патомных менскіх гарбароў, якія ў далёкія часы выраблялі скуры саматужна... І.Шамякін.
Грабар. Рабочы на зямляных работах.
Сінонім: землякоп.
Доўга ці коратка жыў так грабар, але нарэшце абрыдла яму штодня капаць дол. Р.Шкраба.