гарысты // горны // горскі
Гарысты. Пакрыты гарамі, узвышшамі.
Па ручаі між зарасніку мы выйшлі ў гарысты лес. Р.Няхай.
Горны.
1. Які мае адносіны да гор.
Стала так ціха, што здавалася - ручай грыміць, як горны вадапад. Э.Самуйлёнак.
2. Які мае адносіны да распрацоўкі зямных нетраў.
Некалькі год назад прывезлі на шахту першы горны камбайн. А.Кулакоўскі.
Горскі. Які мае адносіны да горцаў - жыхароў гор.
Горскія плямёны.