Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

гаспадарлівы // гаспадарніцкі // гаспадарскі / гаспадарны // гаспадарчы

Гаспадарлівы. Ашчадны, эканомны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі.
Мне тады споўнілася васемнаццаць, і я адчуваў сябе дужа дарослым, разумным і гаспадарлівым. А.Асіпенка.

Гаспадарніцкі. Які мае адносіны да гаспадарніка, кіраўніка.
Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Я.Брыль.

Гаспадарскі.
1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць яму.
Гаспадарскі сын. Гаспадарскі пакой.
2. Характэрны для гаспадара; клапатлівы, руплівы.
Без патрэбы снаваў [Хвошч] па двары, заходзіў у клець, акідваў дабро гаспадарскім вокам і ўсё думаў, думаў. М.Лупсякоў.
3. Уласцівы гаспадару; упэўнены, уладны.
Жыгар ішоў няспешным, гаспадарскім крокам, як чалавек, які таксама не спіць і робіць работу, не тое што іншыя. А.Жук.

Гаспадарны. Тое, што і гаспадарлівы.
Каб я князем быў ўладарным гэтых ніў і хат, - быў бы князем гаспадарным, вёў бы добры лад. Я.Купала.

Гаспадарчы.
1. Які звязаны з вядзеннем гаспадаркі, з эканамічным, вытворчым бокам справы.
Ён завіхаўся ля чыгуннай печкі, шчапаў лучыну, адным словам, займаўся мірнымі гаспадарчымі справамі. М.Лупсякоў.
2. Які звязаны з прыладамі дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення.
Шырокі двор акружалі гаспадарчыя пабудовы; у кутку двара, як бусліная шыя, падымаўся над калодзежам асвер. Т.Хадкевіч.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008