гасцінічны // гасцінны
Гасцінічны. Які мае адносіны да гасцініцы.
У гасцінічным нумары не спынялася напружаная творчая работа. Пісаў Чорны раніцаю і не любіў парушаць гэты распарадак. М.Лужанін.
Гасцінны. Які любіць прымаць і частаваць гасцей.
Хто б ні з'явіўся з больш паважаных у ваколіцы людзей, ён стараецца быць гасцінным гаспадаром. М.Машара.