гімназісцкі // гімназічны
Гімназісцкі. Які мае адносіны да гімназіста, належыць яму; характэрны для гімназіста. Гімназісцкія паводзіны. Гімназісцкія мары.
Гімназічны. Які мае адносіны да гімназіі. Гімназічная форма. Гімназічнае выкладанне.