глазураваны // глазурны // глазуровачны
Глазураваны. Пакрыты глазурай. Глазураваная міска. Глазураваная плітка.
Глазурны. Які мае адносіны да глазуры; зроблены з глазуры. Глазурная маса. Глазурнае пакрыццё.
Глазуровачны. Які мае адносіны да глазуравання; прызначаны для яго. Глазуровачная машына. Глазуровачныя работы.