Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

гніенне // гніласць / гнілата // гніліна // гніллё // гнілушка // гніль // гніляк

Гніенне. Працэс разбурэння арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.
Правая нага, на якой вышэй калена гнаілася рана, распухла і пакрылася фіялетавымі плямамі, быў моцны пах гніення. І.Мележ.

Гніласць. Стан распаду, разлажэння, разбурэння гніеннем; затхласць.
Паражэнне царызму ў Крымскай вайне, нягледзячы на гераізм расейскіх салдат, паказала гніласць і бяссілле прыгоннай Расеі. Р.Шкраба.

Гнілата. Разм. Тое, што і гніль.
Гэта быў стары, разбураны і даўно закінуты склеп. З яго заўсёды, нават у гарачыя, спякотныя дні лета, патыхала холадам і гнілатою. Б.Сачанка.

Гніліна. Разм. Што-н. гнілое (звычайна пра старую будыніну).
Кватараваў [Кузьма] у такой гніліне, што сцены зямлёй пахлі, трава на даху расла. Я.Ермаловіч.

Гніллё. зб. Разм. Гнілыя прадметы, рэчы.
Страха яе [лазні] зусім абсунулася, сцены ледзь трымаліся. Не будыніна, а гніллё. А.Чарнышэвіч.

Гнілушка.
1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гніляк.
Адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар сухіх гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. А.Якімовіч.
2. Спелая груша-дзічка (звычайна ляжалая - пацямнелая і мяккая).
Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых груш-гнілушак. М.Лынькоў.

Гніль.
1. Што-н. гнілое, сапсаванае гніеннем; гнілы пах, затхласць.
Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла першы кошык з бульбяной гніллю і кастрыцай і, падаючы яго свякрові, - раптам войкнула, кінула кошык і села. Я.Брыль.
2. Цвіль, грыбок.
Сукі - што скабы: засмаліліся на сонцы, іх ужо ніколі не возьме гніль. І.Пташнікаў.

Гніляк.
1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гнілушка (у 1 знач.).
Пень трэба ... узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. І.Пташнікаў.
2. перан. Хваравіты, слабы чалавек.
Не падобна гэта на Андрэя - даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Я.Брыль.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008