Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

грамадзянскі // грамадскі

Грамадзянскі.
1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян; уласцівы свядомаму грамадзяніну.
Адразу кінуўся ў фанабэрыю, забыўшыся на справу, на сяброўства, нават на звычайную грамадзянскую годнасць. Я.Скрыган.
2. Неваенны, цывільны, штатны.
Грамадзянская вопратка не магла схаваць ад вопытнага вока бездакорную выпраўку прафесіянальнага вайскоўца. І.Новікаў.

Грамадскі.
1. Які мае адносіны да грамадства; звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.
На новым этапе грамадскага жыцця будзе развівацца далей і форма мастацкіх твораў. В.Каваленка.
2. Калектыўны, непрыватны; які належыць усяму грамадству.
Між грамадскіх палёў застаўся стаяць у лагчыне адзінокі хутар. І.Грамовіч.
3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесіянальных патрэб калектыву.
Старшынёй нашага сельсавета пры маім сакратарстве быў малапісьменны, але разумны чалавек. Пры ім я прайшоў першую школу грамадскай работы. П.Глебка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008