Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

грэцкі // грэчаскі // грэчкавы

Грэцкі. Прыгатаваны з зерня грэчкі.
Да мачанкі маці пякла яшчэ і бліны з грэцкай або ячнай мукі. А.Якімовіч.
Няправільна. Над галавой гулі пчолы - у іх была тут дарога, па якой яны ляталі з вулляў на грэцкае (трэба: грэчкавае) поле. І.Чыгрынаў.

Грэчаскі. Які мае адносіны да Грэцыі, грэкаў, характэрны для іх.
Грэчаскія словы, або так званыя грэцызмы, пачалі пранікаць у мову ўсходніх славян з вельмі старажытных часоў. П.Юргелевіч.

Грэчкавы. Які мае адносіны да грэчкі, звязаны з грэчкай.
Гудуць, бзынкаюць, перавальваючыся з гронкі на гронку грэчкавага цвету, пчолы. Я.Ермаловіч.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018