Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

далікатны // далікатэсны

Далікатны.
1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы.
Рашчэня, па характару чалавек далікатны, упершыню гаварыў галоўнаму ў вочы такую суровую праўду. І.Шамякін.
2. Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін.
Актывісты адмоўчваліся. Відаць, ім таксама не хацелася брацца за гэтую далікатную справу. А.Асіпенка.
3. Кволы, тонкі; выпеставаны.
Ваенрук узяў адразу два яйкі, стукнуў адно аб адно, тонкімі далікатнымі пальцамі спрытна абабраў іх, але есці не стаў, паклаў у шапку. А.Асіпенка.

Далікатэсны. Які мае адносіны да далікатэсаў - рэдкай, прыемнай на смак ежы.
Шырока развіваць вытворчасць паштэтных, языковых, фаршавых, курыных, вяндлінных і іншых далікатэсных мясных кансерваў. Звязда.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008