Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

жалезісты // жалезны

Жалезісты. Які ўтрымлівае ў сабе жалеза, багаты жалезам.
У глыбокіх пластах воды нярэдка бываюць засоленымі, жалезістымі або жорсткімі (насычанымі вапнаю). Геаграфія БССР.

Жалезны.
1. Зроблены з жалеза; металічны.
Пасярэдзіне вагона стаяла жалезная печка, і ад яе ва ўсе бакі разыходзілася цяпло. М.Лобан.
2. Які ўтрымлівае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам; жалезісты.
Жалезная руда. Жалезны калчадан.
3. перан. Моцны, дужы.
І не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы і рукі. Я.Колас.
4. перан. Неадступны, паслядоўны; цвёрды, стойкі.
Гушчык гаварыў да таго павольна, што складалася ўражанне, нібы ён выціскае слова. Але ў яго была жалезная логіка. І.Гурскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008