жывінка // жывіца
Жывінка. Тое, што надае каму-чаму-н. жывасць, прывабнасць, своеасаблівасць. Чалавек з жывінкай. Працаваць з жывінкай.
Жывіца. Празрыстая смала, што выцякае з хвойных дрэў пры іх пашкоджанні. На смалістых суках свяціліся застылыя кроплі жывіцы. П.Кавалёў.