жыллёвы // жылы

Жыллёвы. Які мае адносіны да жылля, звязаны з яго выкарыстаннем.
Жыллёвы: фонд, аддзел; жыллёвая: камісія, праблема; жыллёвыя: умовы, нормы і г.д.
Істотнай умовай уздыму народнага дабрабыту з'яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў працоўных. Звязда.

Жылы. Прызначаны, прыстасаваны для жылля людзей; населены.
Жылы: дом, будынак, масіў, раён; жылое: памяшканне і г.д.
Відны былі з лесу і бліжэйшыя жылыя будынкі. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць