завужаны // завузкі
Завужаны. Зроблены вузей, чым трэба; звужаны. Завужаны касцюм. Завужаны рукаў.
Завузкі. Разм. Вузкаваты, вузейшы, чым трэба. [Лёдзі] не падабалася плацце - завузкае, хоць і перашытае. У.Карпаў.