Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

задуманы // задуменны / задумлівы / задумны

Задуманы.
1. Вырашаны ў думках.
Усё задуманае раней ужо зроблена.
2. Агорнуты думкамі; заклапочаны.
Я запяю пра жыццё маладое, больш я не буду задуманым, сумным. М.Танк.

Задуменны. Паглыблены ў думкі, разважанні.
Сінонім: задумлівы.
Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася. Т.Хадкевіч.

Задумлівы. Тое, што і задуменны.
Часам ён кідаў ручку, складваў на грудзях рукі ... і глядзеў некуды ў адну кропку, не варухнуўшыся, задумлівы, засяроджаны. В.Хомчанка.

Задумны. Разм. Задуменны, задумлівы.
Незвычайны агонь у задумных вачах, на каленях ляглі гуслі-баі. Я.Купала.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008