замутнець // замутніць / замуціць
Замутнець. Разм. Замуціцца, памутнець; стаць мутным. Вада замутнела. Вочы замутнелі.
Замутніць. што. Разм. Тое, што і замуціць. Замутніць рэчку. Замутніць ваду.
Замуціць. што. Зрабіць мутным. Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду М.Даніленка.