засмаглы // засмажаны // засмяглы

Засмаглы. Сухі, перасохлы; засмяглы.
[Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, пілі, абцёршы на хаду з засмаглых вуснаў пыл. А.Лойка.

Засмажаны. Прыгатаваны для яды смажаннем.
Апетытна ззяюць залацістым тлушчам засмажаныя, начыненыя яблыкамі індычкі. І.Навуменка.

Засмяглы. Сухі, перасохлы; засмаглы.
Дзяды, дзяўчаты, хлапчукі, кабеты, засмяглыя на сонцы і вятрах, прайшоўшы войны, беды і камбеды, упершыню сабе брукуюць шлях. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць