Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

звыклы // звычаёвы // звычайны // звычны

Звыклы. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай; добра знаёмы.
Звыклым рухам хуценька зашчоўкнуў замок прывязных рамянёў. А.Алешка.

Звычаёвы. Які мае адносіны да звычаю, звязаны са звычаямі.
Паводле норм звычаёвага права, у адведкі нельга было ісці з пустымі рукамі, таму жанчыны неслі з сабой яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла. Т.Кухаронак.

Звычайны. Які не вылучаецца сярод іншых, нічым не знамянальны.
Звычайная вёска стаяла, а ў вёсцы - звычайная хата, якіх і на свеце нямала, і ў Беларусі багата. У.Дубоўка.

Звычны. Які прывык да чаго-н., звыкся з чым-н.; прывычны.
Да баявой прыгоды звычны, без меркаванняў і разваг, шынель скідае пагранічнік, бяжыць з вінтоўкай па слядах. П.Глебка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008