Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

здрабнелы // здробнены

Здрабнелы.
1. Які здрабнеў, стаў дробным.
Пусцеў бераг, знікалі з вачэй здрабнелыя кропкі баркасаў за Марвенчынай касою, а Бамбака ўсё стаяў ля збуцвелага плота, паклаўшы на яго шырокія далоні. В.Карамазаў.
2. перан. Які страціў унутраную значнасць, стаў менш глыбокім.
Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. С.Грахоўскі.

Здробнены. Раздроблены на частачкі, скрышаны; менш значны.
Два чалавекі, якія былі ў кузаве, ледзь паспявалі разраўноўваць здробненую зялёную масу. Звязда.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008