здураваць // здурнець // здурэць

Здураваць. Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое-н. глупства, дурасць.
Ладымер думаў: да чаго яго прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле. К.Чорны.

Здурнець. Разм. Страціць розум; стаць дурным.
«Здурнеў ужо зусім», - каб было чутна, гаварыла Параска, папраўляючы хустачку і адводзіла адтуль Кандрата. М.Лобан.

Здурэць. Разм. Зрабіць якое-н. глупства, дурасць.
Раз перад земскім шапкі, здурэў, забыўся зняць. Я.Купала.

Паведаміць пра недакладнасьць