Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

земляны // зямельны // зямлісты // зямны

Земляны.
1. Які мае адносіны да зямлі - глебы, грунту.
А калодзеж ля гары, там, дзе мы стаялі, земляных работ майстры доўгі час капалі. М.Калачынскі.
2. Зроблены з зямлі.
Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Я.Колас.
3. Які жыве, расце або знаходзіцца ў зямлі.
Арахіс, або земляны арэх, культывуецца ў нас на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Звязда.

Зямельны. Які мае адносіны да землеўладання ці землекарыстання.
Не дапамагла немцам і так званая зямельная рэформа, якую яны шырока разрэкламавалі і ў плакатах, і ў газетах, і па радыё. М.Лынькоў.

Зямлісты.
1. Такі, у якім многа зямлі; з зямлёю.
Зямлісты торф. Зямлістая гліна.
2. Шаравата-бледны (звычайна пра колер твару).
Твар яго быў худы, сухарлявы, з глыбокімі ўпадзінамі шэрых зямлістых шчок. М.Лынькоў.
Няправільна. Тут, у засені густой травы, поўзалі слізкія і слюнявыя слімакі, вадзіліся гадзюкі і зямлістыя (трэба: земляныя) жабы-рапухі. Б.Сачанка.

Зямны.
1. Які мае адносіны да планеты Зямля.
Зямная кара. Зямная вось.
2. Які мае адносіны да зямлі як месца жыцця і дзейнасці чалавека.
Усё яшчэ хацелася спаць, але ён зразумеў, што гэта быў апошні ягоны зямны сон, што неўзабаве, магчыма, праз некалькі імгненняў, ён засне навекі. Л.Дайнека.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008