зласлівы // злосніцкі // злосны

Зласлівы. Поўны злосці, варожасці.
Не йдзі да палаца шукаці пацехі - там толькі пачуеш зласлівыя смехі. Я.Купала.

Злосніцкі. Які мае адносіны да злосніка, не жадае дабра іншым.
Сінонім: нядобразычлівы.
Злосніцкую натуру гэтай жанчыны ўсе ведалі і нічога добрага ад яе не чакалі. Звязда.

Злосны.
1. Поўны злосці, варожасці, злых намераў.
Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. А.Якімовіч.
2. Сярдзіты, злы, куслівы (пра жывёл).
Кудлаты сабака сустрэў іх злосным брэхам. Я.Колас.
3. Свядома нядобрасумленны; зламысны.
Злосны шкоднік быў раскрыты - заатэхнік той стары. П.Броўка.

Паведаміць пра недакладнасьць