Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

ізаляваны // ізалятарны // ізаляцыйны // ізаляцыянісцкі

Ізаляваны.
1. Адасоблены, асобны.
Праўда, у астрозе ён сядзеў на другім паверсе і быў, па яго словах, ізаляваны ад усіх вязняў. М.Машара.
2. Пакрыты ізаляцыяй - матэрыялам, які засцерагае ад рассейвання і ўцечкі энергіі; не аголены.
Лёня выпрасіў у партызанскім атрадзе «Дзядзі Дзімы» метраў дзвесце ізаляванага проваду. І.Новікаў.

Ізалятарны. Які мае адносіны да ізалятара.
Ізалятарны ланцужок складаецца з двух фарфоравых арэшкавых або пальчыкавых ізалятараў. Таваразнаўства.

Ізаляцыйны. Прызначаны для ізаляцыі.
Казачэнка і Сяргей паялі, Алёша нешта абмотваў ізаляцыйнай лентай, а дзяжурны электрык падпільваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. І.Шамякін.

Ізаляцыянісцкі. Які мае адносіны да ізаляцыянізму - палітыкі дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці.
Ізаляцыянісцкая палітыка.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008